Хоць вам i не да адпачынку...

Айсе. Ад "галінкі" "Верш прыгожа ўспыхнуў і згарэў..."

Хоць Вам і не да адпачынку,
 Прыміце нашу справаздачу:
 Адна ТУТэйшая “галінка”
 Без Вас гібее – ледзь не плача.

 За дні без жартаў і прыколаў,
 Без баек, споведзяў і песень
 Згубіла ўбранства – стала голай
 І не цвіце, ну хоць ты трэсні.

 Як мы яе ні паліваем,
 Яна па Вас адной сумуе
 І ўсё пытае – дзе там тая,
 Што сэрца шчырае рыфмуе.

 Што пралівае ў вершы словы,
 А ў словах – думкі, адчуванні
 Не служкі, не, – царыцы мовы,
 Княгіні мудрасці й кахання.

 Яна і ў горы, і ў гуморы
 Стварае так самааддана,
 Што ўся мясцовая прастора
 Яе істотай счаравана.

http://forums.tut.by/showthread.php?t=10209150&page=115


Рецензии