Только час

Ёсць жаданне і чаканне.
Крыўдна тое, што няма
Ні адказаў, ні пытанняў.
У цішыні цяпер сама.

Адцвіло між намі лета,
Ападае ліст з дубоў.
Страчаны былыя мэты
У краіне дрэнных сноў.

Колькі суму бачаць вочы
У далі радных вачэй.
Позірк твой па небу крочыць,
Што шукае гледачэй.

І хвіліны маюць душу,
Не спяшаць развесці нас.
Я наперад сумна рушу.
Нам застаўся толькi час.


Рецензии

С 3 по 5 июля состоится Литературный фестиваль в Этномире. В программе – семинары известных поэтов и писателей, поэтический конкурс, посвященный Году единства народов России, книжная выставкая-ярмарка. Приглашаем принять участие →