Завiруха

Шэрай коўдрай аббітая столя,
Анідзе ні праменьчыку сонца,
Вецер з ранку гуляе на волі,
І скуголіць, і ўецца бясконца.

Неўзабаве злуе завіруха,
Замятае шляхі і сцяжынкі.
А ў паветры ляцяць, быццам з пуху,
І мне вусны цалуюць, сняжынкі.

Праз мароз сагравае надзея
Аб пяшчотным і вечным каханні,
Бо у гэтай бялюткай завеі
Я іду да цябе на спатканне.


Рецензии
"Я іду да цябе на спатканне" - што можа быць цудоўней?

Давайце сябраваць!

Вершы   18.01.2014 00:26     Заявить о нарушении
Спасибо большое за добрые слова! Я уже иду к Вам на страничку...

Жанна Улахович   18.01.2014 17:39   Заявить о нарушении
На это произведение написаны 3 рецензии, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.