Шаць

Рачулка з мілагучнай назвай Шаць,
Заснежанай прасторай захапляюся.
Зноў хочацца на скрыжаванні стаць,
Ды немагчыма. Стоена ўсміхаюся.

Ці выпадзе шчэ гонар мне такі -
Надыхацца паветрам тут, сцяжынкаю,
Што стужкаю віецца ля ракі,
Прайсціся разам з белымі сняжынкамі.

Пад шатамі ляснымі пастаяць,
Паслухаць шэпт галінак з небам, хмарамі
Ці выпадзе магчымасць? Рэчка Шаць,
Няздзейсненай з'яўляешся ты мараю.


Рецензии
Вельмi спадабалася!!!

Виктор Пригодич   05.02.2013 12:57     Заявить о нарушении
Дзякую! Мне таксама спадабаліся тыя мясціны. Прыгожа там!

Надежда Петручук Филон   27.02.2013 18:17   Заявить о нарушении