Якая сёння прыгажосць!

Якая сёння прыгажосць –
вачам і сэрцу – асалода!
Напэўна, гэта рай і ёсць –
раскоша, Божая лагода.

Вакол іскрыцца, ззяе снег
трымценнем зорных аплікацый.
Здаецца, так бы цэлы век
стаяць і ціха любавацца:

маліцца ўзнёсла на абшар,
чмурэць ад срэбраных карункаў,
пад вяззю шатаў, нібы ў дар,
прымаць марозу пацалункі,

глядзець, як сонца лашчыць лёд
абжыушых дахі сталакцітаў,
і прагна піць паветра мёд,
зіміцай-матухнай наліты.


Рецензии