Не хачу аб сумным гаварыць...

Не хачу
                аб сумным гаварыць –
Хачу
         на хвалі шчасця
                да цябе прыплыць
Туды,
          дзе лашчыць твар
                пяшчотны вецер,
Дзе неба
               зорным шалем
                ахінае плечы,
Дзе знак стаіць
                на шляху Млечным,
Што нашаму каханню
                быці вечным!


Рецензии
Спадабалася, вельмі рамантычна! Дзякуй!

Жанна Улахович   31.01.2013 23:18     Заявить о нарушении
Не схлушу, прыемна, што падаравала Вам такія адчуванні! Заходзьце яшчэ.

Люба Солошина   31.01.2013 23:58   Заявить о нарушении