***

Па прасторах памяці
блукаю,
Хоць гадоў няшмат, а
ёсць што ўспомніць.
Сапраўды, я вельмі
маладая,
Але побач –сонечныя
промні.

Бачу іх усюды – днём і
ўночы,
У паветры восеньскім,
зімою.
Іх блакітам чыстым
ловяць вочы,
Сэрца напаўняючы
спакоем.

А гады мінаюць хуткай
птушкай…
Шмат было ў жыцці і шмат, што будзе.
Вечныя на свеце толькі душы.
Ды ці думаюць аб гэтым людзі?

28. 11. 2012


Рецензии
Блізка да ідэалу. Надзея - у вас талент!

Вершы   16.02.2014 23:49     Заявить о нарушении
Чалавек толькі імкнецца да ідэалу. А накшталт таленту - Вам лепш бачна.

Надежда Петручук Филон   02.08.2014 18:50   Заявить о нарушении
На это произведение написаны 2 рецензии, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.