Руны. Белы колер
У жыццi як панацэя.
Не ўзняць у грудзi твой полых,
Там гарыць на свет надзея.
На палатне застаюцца сляды ад дажджоў,
Але белы колер мацнейшы за шэрасць будняў.
Я бачу ў ім водбліск, забытых даўно багоў,
Што крочаць па свеце сярод цішыні маруднай.
Мой колер не пустата, А пачатак шляху,
Дзе кожны крок — гэта новы, празрысты ўздых.
Припев
Белы колер — мой выратавальны круг,
Сцірае цені мінулых пакут і памылак.
Ты чуеш сэрца павольны, настойлівы стук?
У ім б’ецца святло, што раней застыла.
Няхай гэта полымя кроіць начную мглу,
Надзея мацней за любы халодны вецер.
Я белай фарбай малюю сваю стралу,
Што ляціць да цябе праз усё на свеце!!!
За вокнамі вечар малюе свае кругі,
Бясконцыя цені, кладуцца на плечы сонна.
Але я не адчую больш смак - той даўняй тугі,
Пакуль гэта полымя свеціць нам непахісна.
Кропля за кропляй — чысціня на маіх руках,
Мы змыем усё, што балела і не давала жыць.
І калі раптам скончыцца ўся вада,
І свет пагрузіцца ў змрок непрагляднай начы,
Твой белы колер — мая залатая руда,
Што асляпляе і дае спакой для вочаў.
Мы не згарым, мы станем самі святлом,
Якое не ведае межаў і лішніх слоў.
У грудзях не пажар, а ўпэўнены, ціхі жар,
Ён грэе ладоні, калі навакол марозна.
Я белы колер прыму, як нябесны дар,
Пакуль яшчэ марыць і верыць зусім не позна.
Застанецца толькі гэты адзіны тон,
Які возьміць і скончыць мой доўгі сон.
Белае на белым — не бачна мяжы.
Белае на белым — праўда без ілжы.
Паглядзі ў неба — там поўня маўчыць,
Яна вучыць нас проста кахаць і быць!
Белае на белым — не бачна мяжы.
Белае на белым — праўда без ілжы.
Паглядзі ў неба — там поўня маўчыць,
Яна вучыць нас проста кахаць і быць!
Застанецца попел, застанецца толькі святло,
І чысты аркуш, які мы яшчэ не кранулі.
Усё, што было — пяском у ваду сышло,
Каб мы ў гэтым белым колеры навек патанулі.
Тут панацэя. Тут ціхі і вечны дом.
Тут заканчваецца шлях і пачынаецца гром.
Припев
Белы колер — мой выратавальны круг,
Сцірае цені мінулых пакут і памылак.
Ты чуеш сэрца павольны, настойлівы стук?
У ім б’ецца святло, што раней застыла.
Няхай гэта полымя кроіць начную мглу,
Надзея мацней за любы халодны вецер.
Я белай фарбай малюю сваю стралу,
Што ляціць да цябе праз усё на свеце!!!
Свидетельство о публикации №113010611667