Жыццё, як надвор е

Жыццё, як надвор'е,
Ад змен не стамляецца.
То шчасце, то гора
Над намі схіляюцца.
Да шчасця хінёмся,
Ад гора пакутуем.
Душэўны  свой боль
Не залечыш трыпутнікам.
Скажы, чалавек,
Для чаго ты жывеш?
Ад гора ты плачаш,
Ад шчасця пяеш.
А можа вось так:
Успомніў, што было ўчора -
Заплакаў ад шчасця,
Смяюся над горам.


Рецензии