Я сыходжу

Я сыходжу – мой прыпынак,
Застаецца толькі пыл...
У руцэ – твой фотаздымак
І няма ўжо болей сіл...
Дзе знайсці мне паратунак,
Каб хутчэй цябе забыць?..
Дзе чароўны мой прытулак,
У якім шчаслівай б быць?..
Думкі сэрца разрываюць,
Сцежкі блытаюцца зноў,
І ніхто не абяцае,
Што сустрэну я любоў...
Я сыходжу – мой прыпынак -
І іду далей адна...
У руцэ – твой фотаздымак,
Але я – больш не твая...


Рецензии