Свяци мая зорка!

Прачніся! Зорка ў душы
І асвяці мой шлях далёкі.
Усе мары, цяжкасці, турботы
У маём сэрцы асвяці.

Ты,Зорка, ведаю засталась
Адзінай ісцінай у душы.
Ты перад змрокам не спужалась
І смела крочыш у "назаўжды".

І часам у сэрцы будзе люта,
Але свяці ў душы маёй.
Прыйдзе цяпло і стане люба,
Займёшся з марамі гульнёй.

А калі будзе ў сэрцы пламя,
Яго ты, Зорка, не тушы.
Быць можа там паднімуць знамя
За прабуджэнне ўсёй душы.

І што б не здарылася, Зорка,
Ты помні, ты - праменне, свет.
Заўсёды будзеш ты надзеяй,
У кожным сэрцы многа лет.


Рецензии