Баляць суставы

               
Баляць суставы - во пакута! Жыццё цяпер зусім не рай.
Крыху пап’еш якой атруты, а ўсё баліць, хоць памірай.
Табе прызначаць націранні, дыклафенак, ці найз папіць.
Дарэмны гэтыя старанні - ўсё як балела, так баліць.
Ў Баржомі ездзіў і Мацэсту, давалі дону, структум піць.
Сабе я не знаходжу месца - сустаў мой пухне і баліць.
На УВЧ была надзея, на кастаправа, ведзьмака,
А боль мацнее і мацнее - ужо не станчыш гапака.
Калі не лечацца суставы, гарэлкай боль свой не глушы.
Хоць стаў ты хілы і кульгавы, нагой хоць трошкі варушы.
Яшчэ надзея ў сэрцы тлее, ёсць лекар, ўрач-гамеапат.
Магчыма ён такі сумее хваробы ход вярнуць назад.
Ён пакладзе таблетак горку, як дзецям, прама на язык.
Калі ж і тут не будзе толку, тады пішы ужо - кірдык!
=В.Козыраў. Пераклад на беларускую мову Э.Механікаў.=


Рецензии
Очень оригинальное и современное лечение нашей медицины.Особенно старых людей лечат уже неохотно. Тамара Рожкова.

Тамара Рожкова   18.12.2012 05:20     Заявить о нарушении