Азёры

За  полем, за пожнямi,борам
Сiнеюць абшары азераў.
Так хочацца iм пакланiцца
Сцюдзенай вадзiцы напiцца.
У iх акунуцца i ў раннi,
Змыць горкiя слезы кахання,
А вечарам глянуць на зоры,
Што плешчуцца ў гладзi азераў.
Вякамi было так, напэўна,
Што зорам патрэбна аснова
Паслухаць, як хвалi напеўна
Вядуць мiж сабой перамовы.
За полем, за пожнямi , борам
Красуюць , сiнеюць азеры,
Пяшчотаю сэрца кранаюць,
Бо у iх прыгажосць майго краю.


Рецензии
У Вас шчырыя вершы,Надзея,прасякнутыя любоўю да нашай мілай Беларусі!Гэта прыемна адзначыць!Хачу толькі Вам параіць старацца не выкарыстоўваць рускіх слоў у беларускамоўных вершах.І тады верш яшчэ больш зазіхаціць,заззяе той прыгажосцю нашай непараўнальнай мовы!З цеплынёй,

Ядвига Довнар   13.11.2017 23:23     Заявить о нарушении
Дзякую! А яшчэ больш буду удзячна, калi Вы зробiце канкрэтную падказку.
З павагай!

Надежда Чмара   14.11.2017 00:50   Заявить о нарушении
Добрай Вам раніцы,шаноўная Надзея!Выбачайце,што не адразу адказала-гаспадарскія справы забралі час.Слова "гладзь"ёсць у слоўніках,але маё асабістае,напэўна,успрыманне,што яно такое рускае,як "тишь да гладь",мне бліжэй наша беларуская "роўнядзь"азёрная.Але ж Ваша аўтарскае права аддаваць перавагу таму ці іншаму слову.І мне падаецца,што слова"абшары"ў дачыненні да возера не вельмі ўдалае-яно больш падыходзіць да палёў,лясоў...І слова "выснова"-"вывод"-неяк не зразумела па сэнсу.Прабачце,але гэта можа толькі я так прачытала.Ваш верш уразіў шчырасцю,і таму я Вам гэта напісала таксама шчыра.Вы гэтую маю заўвагу потым сатрыце.З цеплынёй,

Ядвига Довнар   18.11.2017 09:09   Заявить о нарушении
Шчырае дзякуй, Я ЗНАЙШЛА ВЫКАРЫСТАННЕ ВАШАЙ ЗАУВАГI. З павагай i удзячнасцю!

Надежда Чмара   18.11.2017 20:28   Заявить о нарушении
Хай тады будзе карыснай для Вашых твораў!З цеплынёй!

Ядвига Довнар   18.11.2017 20:49   Заявить о нарушении
На это произведение написано 6 рецензий, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.