Грунвальдскiя героi
Тэўтонец, паляк ды ліцьвін.
Грыміць тая бітва далеча,
У неба ўзнімаецца дым.
Здалёку ў гэтыя месцы
“Пагоня” сыноў прывяла
І засталася ў сэрцы
Крыніцай сватога цяпла.
Цяпла, што гаворыць ваярам:
“За вамі Бярэсце ды Менск…”
Таму і замагаецца слаўна
Харугва з-пад месца Смаленск.
Хоць б’юцца ў крыві па калена,
Хоць стогнуць стальныя мячы
Ў Радзіму трымае іх вера.
Ні крок не адступяць яны.
Ззяюць вочы праз шчыліны шлемаў.
Сэрца б’ецца ў адзінай грудзі.
Іхні дух да святых вадаёмаў,
Адляціць, там чакаюць дзяды.
Побач з імі стаіць і матуля,
Яна волатаў цісне к грудзі:
“Вось і ўсе! Ты вярнуўся, сынуля.
Дык прыляж, адпачні на зямлі.
Герой ты, забіты стралою.
Герой ты, праткнуты кап’ём.
Герой, што ў агоніі бою
Быў на смерць прыціснут канём.
Герой, што ўпаў у воўчую яму.
Герой, што ў яе не ўпаў.
Герой, што ўзняўшы харугву,
Забіты - яе не пускаў.
Герой ты, той сотнік вясёлы,
Што біўся ў першым страі,
Каб хлопцы вярнуліся ў сёлы
Жывыя з далёкай зямлі.
Герой ты, адзіны і кожны,
Мой сын – абаронца зямлі.
Ты зброю здымі, падарожны,
Здымі і ціхенька паспі…”
25.09.2005
Свидетельство о публикации №112120605466