Шэры снег

беларуская мова

Цяжка сыплецца з шэрых нябёсаў
Быццам у іх адвалілася дно
Зазлую і крычу:"Хопіць!Досыць!"
Шэры снег ты ідзеш усё адно...

І здалёк набліжаецца шэрасць...
Вецер моцны і ўсё зноў у разнос
Гора цяпнеш...Яшчэ раз...Яшчэ раз
Мы гарэлкаю лечым неўроз...

Трохі лепей...Цяпер не чуваць
Шэрых шын...шэрых плям на дарозе
Адбаліць... ды захочацца спаць
Моцна сцісну цябе я  у аблозе

Добры вечар цяпер я с табой
Непатрэбна мне светлае заўтра
Мяккі свет і ўтульны пакой...
І няхай невядома што заўтра

Цяжка сыплецца з шэрых нябёсаў
Быццам у іх адвалілася дно
Зазлую і крычу:"Хопіць!Досыць!"
Шэры снег ты ідзеш усё адно...


Рецензии
Дзякуй за верш!

Беражы Вас Бог.

З шчырай павагаю,
Ангелiна.

Летнее Утро   25.12.2012 09:41     Заявить о нарушении
Вельмi прыемна! Ды падоўжацца твае дні і хай яны будуць выдатныя як ты сама

Григорий Жук   25.12.2012 16:30   Заявить о нарушении
Дзякую, і Вам таго ж узаемна!

Летнее Утро   25.12.2012 22:44   Заявить о нарушении
На это произведение написаны 2 рецензии, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.