***

Жыццё - клубок шматкаляровых нітак:
Ружовых, сініх, нібы васількі.
І чорнай адзіноты там адбітак
Змяшаны з жорсткасцю зялёнай асакі.
А лёс варожыць, тчэ узор дзівосны.
Узор цвіце пад моцнаю рукой.
У ім не чорна-белыя палосы,
Сабраны там усе фарбы да адной.
З блакітных мар карункі ён сплятае,
Аздоба - серабро:дзіцячы смех.
І кожнаму па-свойму нагадае
Бяды дзе колер, колер дзе уцех.
Мой колер сонца залаты - святло надзеі,
Хай ззяе ён бядзе наперакор.
І дзякую я лёсу-дабрадзею,
Што выткан золатам штодзённы мой убор.


Рецензии
Выдатны верш.
Надае аптымiзму.

Майкл Ганкин   21.11.2012 10:09     Заявить о нарушении
Аптымізм - гэта тое, чаго нам апошнім часам так не хапае.
Дзякую за водгук. Усяго Вам найлепшага.

Жанна Миклис   21.11.2012 21:11   Заявить о нарушении