Песня пра радзиму
Што ля самай дарогі стаяць.
І ад радасці коцяцца слёзы,
І ад шчасця хачу я спяваць.
А спяваць мне пра многае трэба:
Пра бязмежную шчодрасць зямлі,
Пра бяздоннае сіняе неба,
Як курлычуць у ім жураўлі.
Заспяваць пра блакітныя зоркі,
Пра вятрыскі, пра снег, пра расу,
Пра дзівосныя цуда-вясёлкі,
Пра бацькоўшчыны нашай красу.
І пра назву радзімага края,
Што звініць чысцінёй, белізной...
Беларусь, ты мая дарагая,
Паспявай жаўрукамі са мной.
1976
Свидетельство о публикации №112111404043