Пяшчоты мая

Усё навакол апранае абновы.
Траўка пяшчотная лашчыць пагляд.
Май – гэта месяц нiбыта мядовы –
Ззяе, квiтнее. Iдзе ўcё на лад.

Скончыцца май. I пачне неўзаметку
Там зелянiна цямнець па крыху.
Спеў салаўiны змаўкае  ўлетку.
Ластаўкi з кормам ляцяць пад страху.

Гэдак i людзi: спачатку каханне,
Што анiякай вадой не разлiць.
Не здавальняюць iх болей спатканнi,
Хутка вяселле iх сэрцы раднiць.

Як галубочкi вуркочуць, мяркуюць,
Хтосьці – паўгода, хто – год, а хто – тры.
Дзеткі народзяцца – песцяць, гадуюць,
Толькi навокал бушуюць вятры.

Вось і паціху аднекуль крадзецца
Восеньскiм прыцемкам злы халадок
Да аднаго, цi абодвум да сэрцаў.
Добра, калi не прарвецца паток.

Рэдкая пара цяпло зберагае.
Потым у сцюжу адзiн аднаму
Шчыра даруюць кавалачкi мая
I не клянуць нi жыццё, нi зiму.

                1989


Рецензии