Мо вясна дапаможа

Вее жывiцаю подых вясновы.
Узяў красавiк каляровы аловак:
Сiнькi прыбавiў у бездань нябёсаў,
Зеленню прыснуў бярозкам у косы,
З поўдня прымчаў да нас ветрык лагодны…
Толькi пагляд у каханай халодны.

З выраю птушкi вярнулicь дадому:
Радасць вяртання зняла з крылаў стому.
Песняй жаўрук захлынуўся ў высi,
“Кукі” зязюль па лясах паняслiся.
Твары казыча нам ветрык лагодны,
Толькi пагляд у каханай халодны.

Я спадзяюся, што хутка праб’ецца
Цёплы прамень да халоднага сэрца.
Камень i той памякчэў бы ўпотай
Ад сiнявокай пралескi пяшчоты.
Жар маiх слоў, дзiўны спеў салаўiны,
Мо, адагрэюць пачуццi дзяўчыны.

                1989


Рецензии