Восеньския з явы

Пахаладнелi дажджы i вятры,
Мак не таўкуць, не звiняць камары,
Днi карацеюць, а ночы растуць –
Восенню гэтыя з’явы завуць.

Усю збажыну пазвазілі з палёў,
Птушкi iмкнуцца да цёплых краёў,
Сумна чароды ў вырай плывуць –
Восенню гэтыя з’явы завуць.

Сонейка блекне i менш зiхацiць,
Хмары яму замiнаюць свяцiць,
Дрэвы лістоту зямле аддаюць –
Восенню гэтыя з’явы завуць.

Мы апранаемся крышку цяплей,
Будзем спяваць, каб было весялей,
Лiсце ў букецiкi будзем збiраць,
Восень агнiстую будзем вiтаць.

                1996


Рецензии