Настальгия па вёсцы
Але свавольны жорсткi лёс:
Як толькi крыху апярылася,
Адразу ў горад перанёс.
Прыпеў: Ды я лясному адгалоску
Згубiцца ў горадзе не дам.
Мая душа карцiць у вёску,
Бо сэрца засталося там.
Мяне дамы шматпавярховыя
Прывабiць так i не змаглi.
Працую хоць i паспяхова я,
Сумуюць рукi па зямлi.
Прыпеў: I я лясному адгалоску
Згубiцца ў горадзе не дам.
Мая душа карцiць у вёску,
Бо сэрца засталося там.
Свiтанкi ў горадзе забруджаны,
Паветра цiшай не звiнiць.
Ні хрызантэмамі, нi ружамi
Рамонак нельга замянiць.
Прыпеў: I я лясному адгалоску
Згубiцца ў горадзе не дам.
Мая душа карцiць у вёску,
Бо сэрца засталося там.
1990
Свидетельство о публикации №112111304920