Я спяшаюся

Я спяшаюся да школы
Ногi сёння быццам колы,
Завадныя быццам,
Мчаць, каб не спазнiцца.

Засталося недалека.
Светлафор чырвоным вокам
Рух забараняе.
I  мяне спыняе.

Хоць i вельмi я спяшаю,
Толькi лепей пачакаю.
Дачакаюся зялены
I памчуся, як шалёны.

          1989


Рецензии