Мая навука

Я журыла хлопчыка:
–  Што ты робiш, сынку?
Траўку, кветкі топчыш ты?
Нізка гнеш рабiнку?

Ты зламаеш кволую,
Будзе ёй балюча –
Так казала ўчора я
Упэўнена, рашуча.

Сёння перад позiркам
Сына я маўчала –
Дрэўца пад бульдозерам
Гiнула, знiкала.

Ягадкай–слязiнкаю
Блiснула ў муках.
Гiнула з рабiнкаю
I мая навука.

        1990


Рецензии