Калыханка на св танку
І спяваю малышу калыханку:
– Скочыў промнік на страху залаценькі,
Ты паспі яшчэ крыху, мой маленькі,
Бо яшчэ не заспяваў певень першы,
Каб падолей ты паспаў, мой найлепшы.,
Каб ты мне часок-другі даў паспаці.
Пашкадуй, мой дарагі, родну маці.
Над калыскаю тваёй засынаю.
Ну паспі, жаданы мой, баю-баю.
1993
Свидетельство о публикации №112110907949