Калыханка

Пакладу дзiця ў  калыску,
Бо малеча хоча спаць.
Папрашу мурлыку-кiску
Калыханку паспяваць.

Раптам мурка не захоча?
Галубочка папрашу.
Можа крыху павуркоча,
Ну а я пакалышу.

А калi не схоча гуля
I зусiм не прыляцiць,
Мо пагодзiцца Рагуля,
Калi добра папрасiць.

Не пайду прасiць карову
Толькi бавiць час дарма.
Маю голос, маю мову,
Паспяваю я сама.

1994


Рецензии