Вершы

Юля піша вершы:
– Гэты вершык першы.
Ён пра нашу хату –
Прысвячаю тату.

Зараз вось пішу другі –
Вершык самы дарагі:
Пра мяне, пра Юлю,
Пра маю матулю.

Паглядзеў Андрэй старэйшы:
– Ды кругі тут, а не вершы.


Рецензии