Ласкавая калыханка
А за ёй нябачны сон.
Немаўлят i гаварушак
Забiрае ў палон.
Я сваё дзiця паклiчу,
Цёплых слоў нагавару
I галоўку паказычу,
Спiнку, плечыкi патру.
Пачытаю байкi, вершы,
Каб някiнуць час журбе.
Спi, мой любы, мой найлепшы,
Прыйдзе дзiва да цябе.
Дзiва любiць болей ночку
І цябе, калi ты спiш.
Пакладзi далонь пад шчочку –
Казку добрую саснiш.
1994
Свидетельство о публикации №112110907846