Чарвячок

Вось знайшла мая дачка
Землянога чарвячка.
Пачала з ім размаўляць,
Так і гэтак разглядаць:
—  Пакажы мне, чарвячок,
Дзе жывоцік, дзе бачок?
Дзе галоўка, а дзе хвост?
Дзе тут вочкі, дзе тут рот?
Вочкі дзе ты падзяваў?..
А чарвяк ўсё маўчаў.

Мусіць гэты чарвячок
Праглынуў свой язычок.

1994


Рецензии