ПАЛ ВАЙ

Дожджык, дожджык, палiвай.
Градкам сохнуць не давай.
Палiвай не рэдка,
Каб радзiла рэпка.
Палiвай не густа,
Каб расла капуста.
Палiвай, як трэба,
Каб было больш хлеба.
Усё збяром у восень
I гасцей запросiм.


Рецензии