Дзённая калыханка

Малым дзецям трэба спать
У поўдзень пасля ежы,
Каб бадзёрым зноўку стаць
Адпачыць належыць.

Прыпеў: Сон няхай прыбавiць сiлы,
Вейкi  соладка самкне.
Хай табе прысняцца крылы
Гэта добра лётаць у сне.

Спiнка хоча паляжаць,
У ложку паваляцца,
Прытамiлась, што казаць,
Трэба параўняцца.
Прыпеў.
I ручоначкi няхай
Спяць не толькi ў ночку.
Пад галоўку iх пiхай,
Цi кладзi пад шчочку.
Прыпеў.
Ножкi юркнулi ў пасцель
I ляжаць цiхутка.
Трэба ж бегаць цэлы дзень,
Бегаць трэба хутка.
Прыпеў.
Вочкi хочуць адпачыць
Дзве цi тры гадзiнкi,
Каб зарчэй за ўсiм сачыць,
Разглядаць карцiнкi.
Прыпеў.
Малым дзецям трэба спать
У поўдзень пасля ежы,
Каб бадзёрым зноўку стаць
Адпачыць належыць.
Прыпеў.


Рецензии