ПРЫ ЧЫМ ТУТ ВУШЫ
Чуб ажно намок, спацеў:
– Так пiхнуў мяне мой брацiк,
Я аж ледзь не паляцеў.
– Дзе нягоднiк той, Андруша?
Знiк, наробiўшы бяды?
Адарву я зараз вушы!
Ты паклiч яго сюды.
Супакоiўся хлапчына.
Ды задумаўся дзiвак.
Памаўчаў ён дзве хвiлiны
Потым цiха кажа так:
– Разбярэмся лепш мы самi.
Ты, матуля, памаўчы.
Ён пiхаў мяне рукамi,
Ну а вушы тут пры чым?
1995
Свидетельство о публикации №112110907682