Хто наплакаy

– Ты што ясі? – пытаю я дачушку Юлю. –
А дай і мне пакаштаваць такіх прысмакаў.
Яна кусае і кладзе мне ў рот грамулю.
– Ну, і дала ж ты мне, нібыта кот наплакаў.

– Ды не, не кот. Ката не бачыла я з ранку.
Яго, напэўна, больш за ўсё цікавяць мышы.
Я макавую гэтую вось абаранку
Сама наплакала, пакуль прасіла ў Мішы.


Рецензии