ДЗЕ ТЫ?

Дзе ты, коцiк? Дзе ты, братка?
Дзе ты ходзiш, валацуга?
Без цябе не спiць дзiцятка.
Трэба мне твая паслуга.
Ды не цяжка, не вялiка:
Крыху любаму сыночку
Ты на вушка памурлыкай,
Каб спакойна спаў усю ночку.


Рецензии