Сакрэт

Не заводзіць гулі
Сёння хлопчык Міша.
У кутку на стуле
Нешта клее, піша.

Гэткі непаседа!
Дзіўна, што суняўся.
Нават ад абеду
Ледзь не адказаўся.

У кутку на стуле
Ціхенька шчыруе.
Заўтра ён матулі
Нешта падаруе.


Рецензии