Пра м хаську
Адпіхнуў талерку ўбок:
– Дай мне, тата, шакаладку!
– Ты маленькі шчэ, сынок.
Шакалад маленькім шкодна,
Ад яго жывот баліць.
Ды Міхаська тут нязгодна
Галавой пачаў круціць:
– Я вялікі ўжо! Вялікі!
І цяжкі! Ты сам казаў...
– Дык чаму ж ты чаравікі
Не абуў, не завязаў,
Не зашпільваеш апратку,
Бруд на лбу і на шчацэ...
Паглядзеў Міхась на татку:
– Дык маленькі я яшчэ.
Свидетельство о публикации №112110810840