Заутра мы лес паедзем
I сустрэнемся з мядзведзем.
Мы з мядзведзем пасябруем,
Пагуляем, патанцуем.
Мы пахлопаем хлоп–хлоп,
I патопаем топ–топ
I пакружымся вось так
Танцаваць мядзведзь мастак.
Мы захопiм балалайкi
У госцi сходзiм i да зайкi.
Не пужайся касавокi,
А пускайся з намi ў скокi.
Зайка–зайка, не маўчы,
Паспявай i паскачы.
Нас не бойся, не бяжы,
Пакуляйся, пакружы.
I ваўчка праведаць трэба,
Пачастуем свежым хлебам.
I душу яму сагрэем,
Воўк адразу падабрэе.
Ах ты, шэранькi ваўчок,
Не хапай нас за бачок,
Лепей з намi пагуляй.
Па сяброўску даганяй.
Шлях у лес ад нас няблiзкi,
Завiтаем i да лiскi.
Што жыве ў нары за гаем.
З ёй таксама пагуляем.
Лiска–лiска, падыйдзi.
Пашукай. Гуся знайдзi.
Калi знойдзеш – забяры,
Суп згатуеш у нары.
Лiска ў мiг знайшла гуся.
Вось i песенька ўся.
1996
Свидетельство о публикации №112110810670