Навагодняя чаканка

Мы яліначкі прыбралі
І прыбралі мамы нас.
Усё як след падрыхтавалі.
Дзед Мароз! У добры час!

Мы даўно цябе чакаем,
Часам, нават не заснуць.
Хочам хоць бы вока краем
У мяшок твой зазірнуць.

               1998


Рецензии