Сляпы дождж

Нам сонца свецiць збоку
I шле святло здалёку.
Ды хмару вецер знекуль прывалок:
А хмара нестрымалася,
Цi можа раззлавалася
І каплямi на нас: «Шпок–шпок–шпок–шпок».

Напэўна хмара плача
I сонейка не бача.
Ужо ручайкi паўсюду маленькiя плывуць.
Мацнее дожджык льеца,
А сонейка смяецца,
А людзi гэткi дождж «сляпым» завуць.

                1997


Рецензии