машына
Усё гудзе, стракоча, шые.
Запраўляе мама нiткi,
Шые кофты i накiдкi,
Занавескi i халаты,
Пiнджакi, штаны для таты,
Сарафаны ды кашулi
Для бабулі і дзядулі.
Шые ў вечары i ў раннi
Мне прыгожае ўбранне.
Падрасту i я так сама
Буду шыць усё як мама.
Свидетельство о публикации №112110700528