Успам н ветэрана
Як у дзень Перамогі для нас
Рыхтавалі букеты жанчыны
І кружыў між бярозамі вальс.
Быццам фільма мастацкага стужкі,
Уваходзяць у мроі і сны,
Як спявалі залівіста птушкі
Перможнай далёкай вясны.
Як свяціліся радасцю твары,
Кветкі мая па водах плылі,
Танцавалі шчаслівыя пары
На узраненай вольнай зямлі.
Паступова загойвалі раны,
У жыццёвы трапляючы вір…
А цяпер нас завуць “Ветэраны”
І удзячны нам людзі за мір.
Свидетельство о публикации №112110310226