В тальн ца

Запрашаем у вiтальнiцу прыбраную,
Чым багаты– тым  i рады частаваць.
I з любоую, i з павагай, i з пашанаю
Да бяседы будзем шчыра зазываць.
Прыпеў:
А ў нас сягоння свята!
I гасцей прыйшло багата.
I ўсе- браты i сёстры ў Хрысце.
А ў нас сягодня свята! I цукеркi, i гарбата,
I настрой духоўны шырыцца, расце.
Параскрыем нашы сэрцы за бяседамi,
Каб парадаваць уважлiвых гасцей.
Мы падзелiмся набыткамi i ведамi,
Пажадаем сустракацца найчасцей.
Прыпеў:
Словы дзiўныя i сцiплыя паслухаем
Далiкатна слухаць iншых- Божы дар.
Весяленамi пабудзем, весялухамi,
Каб надоўга саграваў душэўны жар.
Прыпеў:


Рецензии