Брату М калаю
Цябе не хавалі ні жонкі, ні дзеці.
Цябе пахавалі мы – сёстры і тата.
Труна твайму целу–апошняя хата.
Душа трапяткая пакінула цела
І птушкай на суд да Тварца паляцела.
Ці белай галубкай, ці воранам чорным,
Ці мо папугаем пярыстым вучоным…
Чаго заслужыла? Ці пекла, ці рая,
Ці сажалкі ціннай, ці вольнага края,
Ці беднай зямлянкі, ці светлага дома.?
Для нас, абмяжованных, то невядома.
I нашая справа - маліцца няспынна,
Каб Бог упакоі; дух блуднага сына.
13.07.2007г.
Свидетельство о публикации №112102710258