Хачу у вечнае жыцце

Хачу па волі Божай жыць,
Каб кіраваў Ён мной заўжды;
Хвілінкай кожнай даражыць,
Каб скласці ў шчыльныя гады
Нятленным скарбам у душы,
Які ў вечнасць можна ўзяць,
А тут – кувалдай не скрышыць,
Не скрасці і не адабраць.
І хай жыццё маё бяжыць –
Імкнецца ў тайнае быццё.
Хачу заўседы з Богам жыць!
Хачу памерці ў жыццё!

         23.12.2007г.


Рецензии