Да Святынь
Не прагне зямных вышынь.
У лес ды ў поле няспынна імкнецца–
Да любых душы святынь,
Дзе дрэвы і травы шапочуць з вятрамі,
Суніцамі пахне бор.
Крынічныя лозы спляліся шатрамі,
А там салаўіны хор.
Маё трапяткое гарачае сэрца
Не прагне зямных вышынь.
У Полацк шаноўны няспынна імкнецца–
Да любых душы святынь,
Дзе кожны куточак завецца Радзімай
Дзе мноства святых мясцін.
Прайсці па зямлі, дзе князёўна хадзіла,
У кожны музей зайсці.
Маё трапяткое гарачае сэрца
Не прагне зямных вышынь.
У Божыя храмы няспынна імкнецца–
Да любых душы святынь,
Дзе Бог прыхіне жабракоў і заможных
І сэрцы ачысціць нам.
Іконы і мошчы ўгоднікаў Божых
Гаючы даюць бальзам,
Дзе вобразы дзіўныя Маці Нябеснай
Праменяць цяпло, любоў,
Дзе думкам прасторна ў цэркаўцы цеснай,
Дзе нават не трэба слоў.
Маё трапяткое гарачае сэрца
Не прагне зямных вышынь.
На Божую волю няспынна імкнецца–
Да любых душы святынь.
Свидетельство о публикации №112102606905