3 Вецер
Расхадзіўся сёння вецер.
Хто псуе яму настрой?
Распранае ўсіх на свеце,
Дэманструе нораў свой.
Распранае ліпы, клёны,
Дуб магутны распрануў.
Носіцца нібы шалёны,
Хоць каго б ён абмінуў.
За асіну зачапіўся -
Лісце сыплецца на дол.
Ля бярозы пакруціўся -
Лягло золата наўкол.
Схапіў лісце ён з рабіны,
Адны ягады вісяць.
І чаму ён іх пакінуў?
Бо, нясмачныя, відаць.
Закруціўся вакол елак,
Лётаў, лётаў і заціх.
І зрабіўся ўраз нясмелы.
Мо скалоўся ён аб іх?
“Залізаў пакрыху раны”
І пачаў зноў бушаваць -
Ля будоўлі стогнуць краны,
Іх спрабуе паштурхаць...
Разгуляўся сёння вецер.
Не міне, відаць, прыгод.
І ляціць, ляціць па свеце
Каляровы карагод.
Свидетельство о публикации №112102505942
Натхнення Вам і поспехаў. Е.В.
Елена Воронько 12.04.2015 12:11 Заявить о нарушении
Владимир Гайдук 05.11.2016 10:28 Заявить о нарушении
Елена Воронько 05.11.2016 15:27 Заявить о нарушении