Аб нець душою, што састарэць

Аб’інець душою, што састарэць.
Аб’інець - дачасна ў жыцьці пасівець.
Ня бачыць пакутаў і гора людзей,
Выхоўваць манкуртаў,
Палохаць дзяцей.
Аб’інець душою, што спарахнець!
Аб’інець - то сэрцам суцэльна счарсьцьвець.
Забыцца раптоўна на ўсё і на ўсіх.
Пакінуць сьмяяцца, пакінуць любіць.
Аб’інець - галінку дарэмна зламаць,
Недзею чужую крышыць, руйнаваць.
Аб’інець - нястомна душою крывіць,
Аб’інець - Радзіму ў сэрцы згубіць!


Рецензии