Ма чыць мая знямоглая душа

Маўчыць мая знямоглая душа,
Празрыстаю скаваная няўдачаю,
Ды ўгледзела я працу мураша,
Які загубу адхіліў упартасцю.

Дзе сілы ўзяць змагацца на далей,
З няшчырасцю няпраўдай і нянавясцю.
Ды ўгледзела я працу мураша,
Які загубу адхіліў упартасцю.

Нязменна прагнуць для зямлі святла,
І непахісна верыць ў перамогу,
Каб не ўбачыць на світанку дня,
Краіны чорную знямогу.
04.2006


Рецензии