Я раб сваёй знявечанай душы

Я раб сваёй знявечанай душы,
Я раб! І гэтым сказана так многа.
І як не папракнуць тут Бога.
Я раб сваёй знявечанай душы.
Заўжды асуджывае строга,
Зыначвае ўсё ў жыцці
І накіроўвае на іншыя шляхі,
Дзе што не крок,
То ноч і камяні.
І хоць знявечана, знясілена ўся,
Ад крыўд і болю неаднойчы млела,
Ды ўсё ж трапеча і жыве яна.
Таму і раб душы я,
А не цела.


Рецензии