Чуеш, мамка, у лесе во к!

Чуеш, мамка, у лесе воўкі!
Не, ня воўкі, мілы Воўка,
Бензапілы валяць лоўка,
Дрэвы, што расьлі вякі.
 
Слухай, мамка, у поле вецер
Шпарка жыта абдымае.
Не, ня вецер, любы сынку,
Кулямётаў сьвіст гуляе.
 
Глянька, мамка, ля дарогі
дзеўчына кагось чакае!
Не, сынуля, та дзяўчына
Гэтак грошы зарабляе.
 
Хлопчык броўкі ўздымае
І пытацца пакідае,
Зразумець ня мог ніяк,
Што ж тут робіцца ня так?


Рецензии