Хай будзе

Хай будзе.

Хай будзе то, што йдзе само  -
Няпрошана, нязвана,
Што лажыцца ўслед за мной,
Палатнінай саматканай,

Ад дум і слоў, начэй без сноў,
Радкамі  -  нечакана,
Кросны снуе верацяном,
Душа, што вам аддана.

Хай будзе так і будзе то,
Як наканавана;
Усё, што лёсам мне дано
І ўсё, што людзям дана.

-10.09.12.


Рецензии